|
 |
Пілотны фестываль
традыцыйнай культуры Чарнобыльшчыны
“КВЕТКА ПАЛЫН”
03 мая 2009 года
Мінск, Пр-т Газеты Праўды, 11
пры падтрымцы
Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ
Агулнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”
культуралагічнае ўсведамленне Чарнобыльскай трагедыі
ёсць галоўны СЭНС і МЭТА фестывалю...
  
УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТУ
гурт Дрэва (Україна)
Рух автентичного співу зародився в Україні у 70-х роках ХХ ст., керований етномузикологами - дослідниками музичного фольклору. Зачинатель руху Євген Єфремов, з часів своїх студентських фольклорних експедицій захоплений чудовими гармоніями полтавського багатоголосся та мелізматичним мереживом наспівів Полісся, у 1979 р. зі студентів Київської консерваторії утворив гурт ДРЕВО.
Його репертуар складається з пісень, зібраних його членами під час етнографічних подорожей, з особливою увагою та турботою, вони відтворили традиційні пісні цетральної та східної України, зберігши їх оригінальну природу. Ліричні та ритуальні пісні Полтавщини, Рівенщини, Черкащини, Київського регіону виконуються капелою без музичного супроводу, або з мінімальним.
Керівник гурту – Євген Єфремов
гурт Страла (Україна)
Фольклорний гурт «Стріла» утворився у 2007 р. У його складі – київська молодь, що цікавиться української пісенною традицією та вивчає її, мандруючи селами Центральної України (Полісся та Лівобережжя), безпосередньо від самих носіїв традиції. Тому й у своєму виконанні гурт дотримується принципу співати без обробок, із збереженням мовного діалекту. У репертуарі ансамблю – календарно-обрядові та ліричні пісні з Київської, Житомирської, Черніговської, Сумської, Полтавської, Херсонської та Черкаської областей. За невеликий строк свого творчого життя «Стріла» стала дипломантом та лауреатом фестивалів в Україні, Литві, Росії.
Керівник гурту – Наталія Сербіна
гурт Гуда (Беларусь)
Выканаўцы з «Gudy» практыкуюць голасны спеў, якi паходзiць ад гучнага спеву на адкрытым месцы. Асноўныя эстэтычныя крытэры выканання: уменне «голасна весцi» (спяваць працяжна, на вялiкiм дыханнi), а таксама «падымаць» песню (распяваць яе са звонкай грудной падводкай). Аснову рэпертуару калектыву складаюць абрадавыя песнi – найархаiчнейшы пласт традыцыйнай народнай культуры. Разам з імкненнем максімальна наблізіцца да аўтэнтычнага выканання гэта надае «Gudzie» адмысловую апрычонасць, якая розніць яе ад тых, хто займаецца адно стылізацыяй фальклору.
Кіраўнік гурта – Вікторыя Міхна
гурт Ветах (Беларусь)
«Ветах» – старабеларуская назва Месяца ў трэцяй квадры. Калектыў «Ветах» («VIETAH») створаны ў 1997 годзе ў Мінску Вячаславам Калацэем
Эмацыянальна-інфармацыйны кантакт з душой і розумам продкаў, якія даўно сталі часткай света, у які мы прыходзім, будзе доўжыцца, пакуль сярод нас захавана хаця б частка іх культуры. Творчасць гурта грунтуецца на досведу постфальклору на Беларусі, калі моладзь, пэўным чынам дакрануўшыся да традыцыі, імкнецца падоўжыць яе ў сваім урбанізаваным жыцці.
Кіраўнік гурта – Вячаслаў Калацэй
гурт Ліцьвіны (Беларусь)
Так у мінулым называлі беларусаў, насельнікаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1990 годзе, пасля 5 гадоў творчых пошукаў, актыўных кантактаў з яшчэ жывымі носьбітамі традыцый, калі па вёсках хадзіць даводзілася болей, чым бываць дома, пошукаў музыкантаў, інструментаў, гурт быў створаны. Перанясенне на прафесійную сцэну вясковай традыцыі, а не толькі рэпертуару была і ёсць галоўная ідэя гурта. Ствараючы вобраз, “Ліцьвіны” пазбягаюць наігранай сцэнічнасці. Яны – нібыта маладыя вясковыя музыкі, якія прыйшлі на сучасную сцэну з далёкіх, патрыярхальных 1900-1910 гадоў.
Кіраўнік гурта – Уладзімір Бярбераў
гурт "РАДА" (Беларусь)
Старабеларускае слова “рада” азначае “сход роўных”. Гурт Рада – ужо 3-х гадовае аб’яднанне творчых асобаў з мэтай папулярызаваць традыцыйную беларускую музычна-спеўную аўтэнтыку без аніякіх сучасных аранжэровах і апрацовак. Як спявалі – так спяваем, як ігралі – так іграем. Рэпертуар гурта грунтуецца на ўласных этнаграфічных экспедыцыях і неапрацаваных матэрыялах беларускіх этнографаў. У спевах гурт імкнецца заховаць дыялектную рэгіянальную форму кожнай песні.
Кіраўніцтва гурта – агульнае (Алесь Лось, Алег Лук’янцаў, Алесь Жукоўскі, Васіль Грынь)
дуэт Раман Яраш і Юля Ліцвінава (Беларусь)
Малады дуэт з Мінску, які спрабуе пераймаць традыцыю аўтэнтычнага спеву Усходняга Палесся на два галасы (мужчынскі і жаночы).
гурт Кудзьмень (Беларусь)
Адзін з даўніх беларускіх гуртоў, які ў першую чаргу па важнасці выканання ставіць дакладную аўтэнтычнасць у перайманні традыцыйнага спеву і музыкі. Гурт вядомы багатым і ўнікальным матэрыялам беларускага Палесся і Падляшша, сабранымі ўласна стваральнікам і кіраўніком калектыва, этнографам Ірынай Мазюк. Гурт Кудзьмень стаў у пэўнай ступені школай і пачаткам творчай дзейнасці многіх беларускіх гуртоў і сольных выканаўцаў, што імкнуцца пераймаць традыцыйную манеру народнага спеву.
Кіраўнік гурта – Ірына Мазюк
гурт Горань (Беларусь)
Дзяўчыны са спеўнага гурта Горань не гоняцца за "аўтэнтычнасцю" ці "архаічнасцю". Яны проста жывуць. Ткацтвам, вышыўкай, валюшніцтвам. Паясамі, посцілкамі, кашулямі, строгасцю арнаментаў, традыцыйнымі святамі. Вытыкаюць сусвет, вышываюць шляхі, ствараюць гармонію. Але гэтая гармонія спрадвечных жаноцкіх рамёстваў, натуральна, ня можа быць поўнай без песьні. У межах адной праграмы дзяўчыны ніколі не выходзяць за межы спеўнай спадчыны аднаго рэгіёну, дэманструючы тым самым натуральную цэльнасць і адметнасць пэўнай лакальнай традыцыі.
Кіраўнік гурта – Наста Глушка
гурт Дэсань (Беларусь)
Слова “дэсань, якое дало найменне гурту, азначае адзін з геаметрычных малюнкаў у ткацтве і знак наогул.
Сябры гурта людзі розных ўзростаў і самых розных прафесій – мастакі, архітэктары, лінгвісты, гісторыкі... Усіх аб’ядноўвае любоў да традыцыйнай культуры і мастацтва, праблема пераемнасці і працяг традыцыі ва ўмовах гарадскога асяроддзя. Удзельнікі імкнуцца максімальна дакладна пераняць манеру спеву ад аўтэнтычных спявачак..
Кіраўнік гурта – Вольга Дзядовік
Кіраўнік праекту – Васіль Грынь
+375 29 6318569
hryn@anitex.by
|
|
|