by  /  eng
галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты




Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Беларуская грэка-каталіцкая газета





Пілотны фестываль
традыцыйнай культуры Чарнобыльшчыны


“КВЕТКА ПАЛЫН”

03 мая 2009 года

Мінск, Пр-т Газеты Праўды, 11


пры падтрымцы
Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ
Агулнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”


культуралагічнае ўсведамленне Чарнобыльскай трагедыі ёсць галоўны СЭНС і МЭТА фестывалю...






ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА АРГАНІЗАТАРАЎ


03 мая 2009 года ў Мінску адбыўся пілотны фальклёрны фестываль Кветка Палын. Фестываль быў прысвечаны спевам і музыцы адселеных і пацярпелых праз Чарнобыльскую катастрофу тэрыторыям. Удзельнікамі фольк-спатканняў сталі 8 гуртоў з Беларусі і 2 гурты з Украіны. Гэта падзея мае мэту звярнуць увагу яшчэ на адзін аспект наступстваў Чарнобыльскай трагедыі – культуралагічны. Папулярызацыя рэгіянальнай культуры Усходняга Палесся і Цэнтральнага Падняпроўя мае мэты паказаць і захаваць усю прыгажосць народнай традыцыі края, якога напаткала вялікая бяда. Гэта было і будзе будучым зместам наступных фестываляў Кветка Палын.

Асабістая падзяка ўсім украінскім удзельнікам, якія адгукнуліся на беларускае запрашэнне і прыехалі ў Мінск каб дапамагчы нашай справе!

Вялікі дзякуй усім беларускім гуртам, якія падрыхтавалі свае выступы, старанна адбіраючы лепшыя песенныя традыцыі акрэсленых арганізатарамі рэгіёнаў, спявалі з захаваннем дыялектаў і рэгіянальных традыцый выканання.

Шчырая падзяка за разуменне, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства:

- Мінскаму міжнароднаму адукацыйнаму цэнтру ІВВ,

- агульна-нацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”

- прыватным асобам з Беларусі, спадарству: Валерыі Цімашэнка, Кацярыне Зінавец, Васілю Мардачову, Сяргею Плыткевічу, Аляксандру Жукоўскаму, Аўгініі Быц, Івану Дудкову, Уладзіславу Вялічку, Аляксандру Каралевічу, Цімоху Акудовічу, Антону Скрыпку, Аўгініі Грынь, Святлане Будскай, Аляксандру Зімніцкаму, Ніне Шыдлоўскай і Ігару Ляўкову нашым замежным сябрам, спадарству: Астрыд Зам (Германія), Яўгену Ефрэмаву (Україна), Наталлі Сэрбінай (Україна), Аляксею Зайцу (Україна)

Дай Вам усім Бог здароўя і шчасця!

Арганізатар фольк-спатканняў (пілотнага фестывалю)
Кветка Палын - 2009
Васіль Грынь
галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты

Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.folk.by, Inc /