 |
11 мая 2011
7 мая 2011 паспяхова прайшоў першы пілотны фестываль, прысвечаны спеўнай культуры Заходняга Палесся.
Арганізатарам удалося зрабіць усё што планавалі. Нечакана для нас саміх да ідэі такіх фолькавых спатканняў усе запрошаныя паставіліся вельмі
зацікаўлена і сабраліся ў гэты дзень.
|
|
23 красавіка 2011
Гурт Рада ад усяго сэрца віншуе хрысціянаў Беларусі абодвух абрадаў са светлым святам Уваскрашэння Хрыстова!
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
|
|
22 красавіка 2011
5 красавіка 2011 адбылася этнаграфічная экспедыцыя гурта Рада ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці
Вынікам сталі больш за 4 гадзіны запісаў народных спеваў ад карэнных жыхароў вёсак пасожжа і падняпроўя, і чарнобылькіх перасяленцаў з суседніх раёнаў Магілёўшчыны
Выказваем падзяку аддзелу культуры горада Касцюковічы за арганізацыйную дапамогу! Матэрыялы знаходзяцца ў лічбаванні, копіі будуць перададзеныя ў аддзел культуры Касцюковічаў
|
 |
Vazeni bratia Slovaci! JNasi mile prijatielia!
Idieme calej skupinoj do Slovenska 26.03. - 02.04.2011
Budieme vystupovat v Kupelevich Luckach 27.03.2011
Nizej sou kontakty nasich slovenskich partnerov. A my chceme vas uvidit vsedkich na nasem koncertu!
Cakame na vas a do vidienia na Slovensku!
Vasil Hryn’ +375 29 6318569
NASI PARTNERY:
Ing. Miroslav Mikulas
kulturny referent – animator
Tel.: +421 (0)44 4375 561
Mob.: +421 (0)917 839 766
E-mail: kultura@kupele-lucky.sk
Peter Jurecka
Jursport agency, Zavazna Poruba
Mob. +421 905521322
E-mail: jursport@jursport.sk
|
|
14 сакавіка 2011
12 сакавіка 2011 г. адбылася экспедыцыя ў вёску Асавец, Бялыніцкі р-н, Магілёўская вобласць
Запісаныя некалькі яскравых архаічных абрадавых прыкладаў высокай манеры ўнісоннага спеву, тузін вясёлых прыпевак
Зроблена цікавая фіксацыя сольнага танцу на пячной заслонцы пад час полькі і танец “чыбір” на скрыжаванай чапяле і вілках адмысловыя фігурныя скокі пад прыпеўку “а ў полі грэчка расцвітае, а з лесу зайка выбягае, чыбір, чыбір, чыбірда, з лесу зайка выбягае”
Дзякуем жыхарам вёскі Асавец і жыхару вёскі Бараўляны (Мінскі р-н) Васілю Мардачову за дапамогу ў тэхнічнай часткі арганізацыі экспедыцыі на сваю малую радзіму.
|
 |
8 сакавіка 2011
6 сакавіка 2011 г. адбылася наша другая экспедыцыя ў Кобрынскі раён, Брэсцкай вобласці.
Выказваем падзяку жыхарам сяла Болота за цёплы прыём і багатыя спеўныя скарбы, якія вы нам перадалі!
Адной з сапраўдных знаходак гэтай паездкі былі:
- лірніцкі спеў на 44 (!) куплеты і ўспаміны аб старцах-лірніках
- некалькі чумацкіх песьняў
- фіксацыя ўспаміну аб хутарскіх музыкантах, ля сяла Болота, якія крамя іншага гралі “на такых доўгых трубах як о та хата, да вдвох, аш на ўсі хуторы чуваты – так гучно – о то як оны гралы!” Па апісанню трубы падобныя да карпацкіх трэмбітаў. Пошукі будуць працягнутыя
Асабліва дзякуем за дапамогу ў арганізацыі экспедыцыі Ніну Мікіцічну Главацкую
Фотаздымкі можна паглядзець тут >>>
|
 |
13 снежня 2010 г.
Юбілейны XXX Фестываль музыкі Пастэрскай у Цеханаўцы (Падляскае в-ва, Польшча) адбыўся 4-5 снежня 2010 года. Гэтым годам вядомы Фестываль сабраў звыш 100 удзельнікаў з розных куткоў Польшчы, а таксама з Украіны, Славакіі, Літвы і Беларусі. Гурт Рада стаў адным з ганаровых удзельнікаў Фестывалю і прадстаўляў нашу краіну.
Васіль Грынь дэбютаваў у конкурсе "Трубы, Рогі і Трэмбіты", выканаў пастушы найгрыш з Магілёўшчыны на яловым рогу.
Сябра гурта, Алег Лук'янцаў заняў 2-е месца ў конкурсе музыкі пастэрскай (катэгорыя іншыя інструменты), граючы на дудзе і гармоніку. Узнагарода за 2-е месца стала нечаканым падарункам на Дзень народзінаў Алега. Яшчэ раз сардэчна віншуем нашага брата па фольку з Днём народзінаў!
Весела і нечакана гурт Рада разам з гуцульскім гуртом Пэрэвал сталі "хэдланерам?:)" музычнага неафіцыйнага фольк спаткання ў вечары 5 снежня. А скрыпкі Алеся Лася і Вольгі Шульпянковай часта сапраўды былі першымі.
Дзякуем арганізатарам Фестывалю за гасціннасць і цудоўную арганізацыю мерапрыемства. Віншуем з юбілейнай гадавінай! Асабістая падзяка і паклон з нашай агульнай Радзімы Беларусі этнографу, супрацоўніку Цеханавецкага скансэна - пану Антону Масевечу.
Сардэчна абдымаем нашых даўніх сяброў са Славакіі, гурт Бачарскэ Трыо (г.Марцін) - Любаміра Парычку, Ігара Грашку і Марціна Брыксу! Было як заўсёды міла з вамі спадкацца! Ahoj chlapi!
Фотаздымкі глядзіце тут >>>
|
 |
2 снежня 2010 г.
19 лістапада ў Палацы дзяцей і моладзі адбыліся “Вячоркі з “РАДАЙ”!
Моладзь, ды й не толькі моладзь, спрактыкаваныя танцоры і проста той, хто хацеў навучыцца народным беларускім танцам, паслухаць традыцыйныя спевы, патрапілі на сяброўскую вечарыну з лепшымі музыкамі!
Чытаць цалкам тут >>>
Фотаздымкі глядзіце тут >>>
|
 |
15 лістапада 2010 г.
13-14 лістапада адбылася чарговая этнаграфічная экспедыцыя гурта Рада па беларускаму Заходняму
Палессю (Кобрынскі і Драгічынскі раёны Брэсцкай вобласці). На гэты раз у кампаніі з удзельнікамі
гурта ў экспедыцыю паехалі нашы сябры з Кіева на чале з прафесарам Яўгенам Ефрэмавым.
Вынікамі экспедыцыі з’яўляюцца каля 6 гадзін запісанага аўдыё і відэа матэрыялу,
да апрацоўкі каторага зараз прыступаем. Багата запісана календарных і вясельных спеваў,
а таксама цікавымі з’яўляюцца шэраг лірычных песьняў і вясёлых прыпевак – “вытрындычак”,
якія хутка з’явяцца ў рэпертуары гурта Рада.
Усе ўдзельнікі выказваюць вялікую падзяку за гасціннасць і дапамогу ў арганізацыі Ніне Мікіцічне Главацкай,
гаспадыні цудоўнай аграсядзібы “Палескія Традыцыі” (Кобрынскі р-н, сяло Андроново).
Усім раім наведаць гэта цудоўнае месца, каб адпачыць і па-сапраўднаму адчуць каларыт беларускага Палесся.
Дай Бог здароўя і многае лета жыхарам вёсак Андроново і Літвынкі (Кобрынскага р-ну) і вёскі Радостово (Драгічынскага р-ну) !
Некалькі фотаздымкаў глядзі тут >>>
|
 |
23 жніўня 2010 г.
Гэтым летам творчасць нашага гурта была ацэнена расійскімі рэжысёрамі.
Фотаздымкі з кінапляцоўкі з удзелам гурта Рада глядзіце тут >>>
|
 |
16 жніўня 2010 г.
Гурт “Рада” узяў удзел у фотасэсіі, арганізаванай фотамайстрамі Аляксандрам Кавалеравым і Юрыям Ярошавым. Фотасэсія прайшла на хутары Барок.
Лепшыя фотаздымкі глядзіце тут >>>
|
 |
7 снежня 2009 г.
5-6 снежня 2009. Удзел гурта “Рада” ў чарговым фестывалі Пастушай музыкі ў г. Цеханавец (Польшча).
Фота глядзі тут >>>
|
 |
10 лістапада 2009 г.
У кастрычніку 2009 года наш гурт зладзіў уласную этнаграфічную экспедыцыю на Палессе.
Тры незабыўных дні мы правялі ў падарожжах, знаёмствах і спевах. Намі запісана больш за 10 гадзін
каштоўнага матэрыялу, які зараз знаходзіцца ў апрацоўцы. Не ўпэўненыя, што мы знайшлі песьню,
якую ніхто не чуў з этнографаў, але не за гэтым мы ехалі. Мы ехалі за адчуваннем і сумесным
перажываннем праўдзівай і даўняй манеры спеву. Бязмежна ўдзячныя жыхарам вёскі Атвержычы (Столінскі р-н)
і Клятная (Пінскі р-н) за той скарб, якім яны падзяліліся. Усімі сіламі будзем старацца захаваць і
прапагандаваць у НЯЗМЕННАСЦІ тое што чулі і бачылі.
Фотаздымкі з экспедыцыі можна паглядзець тут >>>
|
 |
29 верасня 2009 г.
27 верасня 2009г. гурт “Рада” браў удзел у фестывале фальклёрных гуртоў, арганізаваны праз
Беластоцкі музей вёскі ў Польшчы. Пад час фестывалю выступіла шастнадцаць калектываў.
Наш гурт атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі “Капэлі”. Дыплом уручыў дырэктар Беластоцкага
музею вёскі, пан Артур Гавэл.
|
 |
7 верасня 2009 г.
4 верасня 2009г. гурт “Рада” зайграў на традыцыйным беларскім вяселлі ў Яўгена Білея і Кацярыны Дзядзюлі.
Вяселле гулялі ў вёсцы Нялідавічы пад Мінскам. Гурт “Рада” сардэчна зычыць сто гадоў маладой пары - Яўгену
і Кацярыне.
Прыгожыя фотаздымкі з вяселля можна паглядзець тут >>>
|
 |
30 чэрвеня 2009 г.
31 мая 2009 г. гурт "РАДА" выступіў з канцэртнай інтэрактыўнай фольк-праграмай у сканцэне пад Беластокам, пад час музейнага фестывалю "Зялёныя святы".
З афіцыйнага ліста падзякі кіраўніка Беластоцкага музею вёскі, пана Артура Гавэла:
"... канцэрт панства, а таксама навука танцаў дасканала дапоўнілі музычнае суправаджэнне нашай імпрэзы..."
Фотагалерэю можна паглядзець тут >>>
|
 |
30 чэрвеня 2009 г.
29-30 мая 2009 г. гурт "РАДА" браў удзел у фестывалі "Там по маёвуй росі" фестывалі Падлесся і Палесся ў
в.Студзіводы, каля г. Бельск Падлесскі (Польшча). Гурт прадставіў вакальную праграму паводле ўласных экспедыцый
на Палессе. Інструментальная частка выступу падрыхтаваная Алесем Ласём выклікала многа станоўчых эмоцыяў у
ўдзельнікаў фестывалю. Асабліва цікава атрымалася сумесная імправізацыя з музыкамі з вёскі Стахаў, Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
Фотагалерэю можна паглядзець тут >>>
|
 |
15 мая 2009 г.
Заключнае слова арганізатараў да Кветкі Палын 2009
чытаць...
Фотагалерэю можна паглядзець тут >>>
|
 |
9 красавіка 2009 г.
Пілотны фестываль традыцыйнай культуры чарнобыльшчыны “Кветка палын”
03 мая 2009 года
Мінск, Пр-т Газеты Праўды, 11
падрабязней...
|
 |
6 сакавіка 2009 г.
5 сакавіка 2009 года этнагурт "РАДА" быў адзначаны ганаровым знакам і грашовай прэміяй у намінацыі "Адданасць Беларускім традыцыям і культуры". Узнагароду перадаў асабіста Старшыня праўлення ААТ "Пріорбанк" Касцючэнка С.А. Асабіста гурт павіншаваў Гэрбэрт Стэпіч, старшыня Праўлення Райффайзэн Інтэрнэшнл Банк - Холдынг (Аўстрыя). Дадзенае мерапрыемства адбылося з нагоды 20-ігадовага юбілея ААТ "Пріорбанк".
Падзяка гурта "РАДА" ПРІОРБАНКУ падрабязней...
|
 |
30 лютага 2009 г.
25 лютага 2009 года ў Мінску адбылася амаль невядомая для горада справа. У рэстаране Бастыён прайшла творчая прэзентацыя гурта "РАДА". Прэзентацыя не мела аніякай публічнай рэкламы. Удзельнікі гурта вырашылі сабраць сваіх сяброў. Сыграць для іх – галоўная мэта. Насуперак перажыванням адгукнуліся больш за 80 чалавек.
Гэта была крытычная мяжа напаўняльнасці невялікага рэстарана...
падрабязней...
|
 |
16 лютага 2009 г.
Толькі для сяброў!! Творчая прэзентацыя фольк-гурта "РАДА". 25 лютага. 2009 г. Серада. 19.30 Менск. вул. Валгаградзская, 35. Рэстаран Бастыён. Традыцыйныя музыка і сьпевы Беларусі
падрабязней...
|
 |
16 лютага 2009 г.
На нашым сайце, у разделе фотагалерэі, з`явілася фотагалерэя “Даўнейшыя фатаграфіі”, у якой сабраны даўнішнія фотаздымкі беларускіх музыкаў, капэль і майстроў. Фотагалерэю можна паглядзець тут >>>
|
 |
2 лютага 2009 г.
20 студзеня 2009 года ўдзельнікі гурта "РАДА" Алесь Лось, Алесь Жукоўскі разам з Вольгай Шульпянковай прынялі ўдзел ў адкрыцьці выставы “Беларускае вяселле” у Мінскім абласным краязнаўчым музэі ў горадзе Маладзечна. Пад час выступу выконваліся мелодыі, якія суправаджаюць традыцыйнае беларускае вяселле. Таксама ў адкрыцці выставы ўдзельнічаў вакальны фольк гурт “GUDA”.
|
 |
20 студзеня 2009 г.
Убачыў свет першы дыск гурта "РАДА". Дыск атрымаў назву “Пяршак”. Па пытаннях рэалізацыі дыскаў тэлефануйце: +375 29 631 85 69 (Васіль), +375 29 112 46 16 (Алесь), альбо даслаць ліст на адрас: hryn@anitex.by Знайсці больш падрабязную інфармацыю аб дыску, таксама спампаваць некаторыя трэкі вы можыце тут >>>
|
 |
28 снежня 2008 г.
28 снежня 2008 г.гурт "РАДА" браў удзел у прыстольным свяце парафіі Святога Язэпа Беларускай грэка-каталіцкай Царквы. Пасля Святой Літургіі прагучалі некалькі калядак, пасля чаго былі арганізаваны традыцыйныя беларускія танцы.
Фотарэпартаж са свята глядзіце тут >>>
|
 |
25 снежня 2008 г.
Гурт "РАДА" сваім выступам адкрыў штогадовы карнавал "Калядны фэст", які адбыўся ў клубе “Рэактар” (Мінск). Таксама ў фэсце прымалі ўдзел гурты “Стары Ольса" , "Тэстамэнтум Тэррэ", дзявочы гурт старадаўняй музыкі "Расалія", тэатр "Гістрыён" , гурты "Зніч" і "ЛітвінТроль". Разам з асноўным складам гурта грала на скрыпцы Данута Грынь (11 год, Заслаўе). Віншуем з дэбютам!
|
 |
6-7 снежня 2008 г.
28 Конкурс Ігры на пастушых інструмэнтах імя Казіміра Ушыньскага, які праходзіў у мястэчку Ціханавец (Польшча). Удзельнікі гурта “RADA” Алег Лук`янцаў і Васіль Грынь атрымалі трэцюю прэмію ў катэгорыі "Іншыя Інструменты Пастушыя". Адбыўся канцэрт гурта “RADA” -прагучалі традыцыйныя беларускія мужчынскія спевы і традыцыйная беларуская музыка. У конкурсе ўдзельнічалі гурты з Польшчы, Украіны, Славакіі, Балгарыі, Літвы і Беларусі.
Фотарэпартаж з конкурсу глядзіце тут >>>
|
 |
27-29 лістапада 2008 г.
Удзел у IX Міжнародным фестывале “Даўнія песні Эўропы”, у Любліне (Польшча). У межах праграмы гурт "РАДА" даў канцэрт у залі Польскага Радыё ў Любліне. Пад час канцэрта быў прадстаўлены беларускі мужчынскі спеў і традыцыйная музыка. У фестывалі таксама бралі ўдзел: гурт “Дрэва” (Україна), “Konfranternia Oratorio di Santa Croce “з Кастэльсардо (в.Сардынія, Італія), “Время” (Расія) і інш.
|