by  /  eng
галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты




Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Беларуская грэка-каталіцкая газета





Дарагія наведальнікі сайта www.folk.by.!


Гэты праект не адбыўся б, каб не нашыя бубулі і дзядулі з усіх куточкаў Беларусі, якія праз стагоддзі не толькі пранеслі родныя сьпевы і музыку, але і зацікавілі імі нас, каб цяпер мы пераймалі гэты каштоўны скарб.

Вялікі дзякуй Алесю Уладзіміравічу Ласю за музыку, якую ён ня толькі сабраў і захаваў, але і навучыўся граць ад носьбітаў, а зараз спрабуе навучыць нас.

Вялікі дзякуй Ірыне Васільеўне Мазюк, якая паказала мне прыгажосць роднай песьні, дала першыя урокі сьпеваў, шчодра падзялілася запісамі з уласнай калекцыі.

Вялікі дзякуй Лук`янцаву Алегу, які у свой час паверыў у нас.

Вялікі дзякуй Скрыпку Антосю, каторы зрабіў гэты сайт і, як я спадзяюся, будзе яго і на далей падтрымліваць.

Ну, і проста вялікі дзякуй майму куму, Васілю Грыню, за тое, што ён ёсць.

З шчырай павагай,
Алесь Жукоўскі



галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты

Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.folk.by, Inc /